Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

04.05.2020

         Адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» па тэме “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар”.

         У гэтым годзе ён прайшоў у завочнай форме. Відэавыступленні ў 4 узроставых катэгорыях творчага конкурсу  прадставілі навучэнцы 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

         Для конкурса ўдзельнікі выбралі творы вядомых класікаў беларускай літаратуры: Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Ніла Гілевіча, Максіма Багдановіча, Антона Бялевіча, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі і творы сучасных беларускіх аўтараў – Валянціна Лукшы, Уладзіміра Корбана, Людмілы Воранавай і іншых.

Удзельнікі раённага этапу паказалі  свой артыстызм, любоў і павагу да беларускай літаратуры, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс выбранага твора.

        Пераможцамі, якія прадставяць раён у абласным этапе, сталі:

у 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

Літвіненка Марыя, навучэнка ДУА “Уздзенская раённая гімназія” (Валянцін Лукша “Крынічка”);

у 2-й узроставай катэгорыі (5–6 класы):

Малашэвіч Ганна, навучэнка ДУА “Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна (Людміла Воранава “Мой родны куточак ”);

у 3-й узроставай катэгорыі (7–8 класы):

Філіповіч Ружана, навучэнка ДУА “Сямёнавіцкая базавая школа” Уздзенскага раёна (Ніл Гілевіч, урывак з рамана “Родныя дзеці”);

у 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы):

Стралкоўская Анастасія, навучэнка ДУА “ Ліцвянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна (Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня”).

   Віншуем пераможцаў!