Спаборніцтвыпа шахматах і шашках сярод дзяцей і юнацтва

02.04.2021

30 сакавіка 2021 г. на базе гімназіі адбыліся раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў гуртках па шахматах і шашках па месцы жыхарства. У турнірах прынялі ўдзел 52 вучні з 8 школ раёна. Ва ўпартай барацьбе шахматны алімп пакарыўся камандзе Уздзенскай сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы ў складзе Ізмера Станіслава, Дземідовіча Кірыла, Конюхава Артура і Волкавай Іветты. Другое і трэцяе месцы занялі дружыны Азерскай сярэдняй школы і раённай гімназіі. У шашыстаў не было роўных камандзе Азерскай сярэдняй школы ў складзе Цянькова Артура, Гвоздзева Канстанціна, Самахвалава Данііла і Гвоздзевай Ганны. Другое і трэцяе месцы занялі дружыны Суткаўскай базавай школы і сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі, а з ліку мацнейшых сфарміраваны зборныя каманды, якія неўзабаве будуць прадстаўляць раён на абласных спаборніцтвах.