Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…

13.07.2022
Юбілейны дзень беларускага песняра адзначылі ў Хатлянскім дзіцячым садзе

У Хатлянскім дзіцячым садзе  Уздзенскага раёна  адбылося тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае 140- годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. Дзеці чыталі вершы беларускага аўтара, адказвалі на пытанні  віктарыны. У юбілейны дзень беларускага песняра святкуецца свята Купалле. Дзеці наведалі возера, па якому пусцілі вяночкі. Цікава і займальна было арганізавана мерапрыемства, якое надало дзецям настрой і добрыя ўражанні.