24 верасня 2022 г. – Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

У кожнай сям’і ёсць свая гісторыя, якую адлюстроўваюць сямейныя фатаграфіі. За кожным здымкам - лёс або падзея, кожная фатаграфія ў іх – гэта кавалачак жыцця, гэта магчымасць азірнуцца назад, успомніць бесклапотнае дзяцінства, рамантычнае юнацтва, нараджэнне сям’і, першага дзіцяці. Выстава-дасье “Па старонках ваеннага сямейнага альбома” пазнаёміла навучэнцаў з лёсам сям’і Пукач і сям’і Дземух. Дзеці разглядвалі сямейныя фотаздымкі, цікавіліся, хто на гэтых фатаграфіях, а дарослыя дзяліліся цёплымі ўспамінамі гісторый сваіх сямей ў фотаздымках, на якіх выявы бабулі, дзядулі і нават прабабулі і прадзядулі.

У суботні дзень для вучняў яшчэ былі арганізаваны спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Дзень скакуна” (скачкі ў даўжыню з разбегу). Дзякуючы добраму надвор’ю, усе ўдзельнікі атрымалі запал бадзёрасці, а пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі.