Сваімі ўражаннямі ад экскурсіі ў сельскую бібліятэку і мемарыяльны комплекс “Літавец“ выхаванцы Зенькавіцкага ВПК падзяліся з маленькімі сябрамі з аг.Зубкі, напісаўшы ім ліст.
Як выхаванцы Зенькавіцкага ВПК далучыліся да сацыяльна-педагагічнага праекта ”Ліст сябру“
У верасні 2021 года ў Мінскай вобласці стартаваў сацыяльна-педагагічны праект ”Ліст сябру“, удзельнікі якога педагогі і выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі.
Мэта праекта - выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб’ектамі бліжэйшага акружэння, развіццё звязнага маўлення і культуры зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў аб сваёй малой радзіме аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.
Зенькавіцкія выхаванцы таксама далучыліся да рэалізацыі абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта ”Ліст сябру“. Першы ліст дзеці атрымалі з дзяржаўнай установы адукацыі ”Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна“ І колькі было радасці ў вачах выхаванцаў! З атрыманага ліста даведаліся пра родную старонку дашкольнікаў з аг. Зубкі Клецкага раёна.
Вырашана было расказаць дзецям з Зубкаўскага дзіцячага саду і пра сваю малую радзіму. Падчас запланаванай экскурсіі зенькавіцкія выхаванцы наведалі сельскую бібліятэку, мемарыяльны комплекс “Літавец“ Сваімі ўражаннямі ад экскурсійнай паездкі яны і падзяліся з маленькімі сябрамі з аг.Зубкі, напісаўшы ім ліст.
Цяпер выхаванцы з нецярпеннем чакаюць паштовы сундучок з чарговым лістом ад іншых сяброў з Мінскай вобласці!
Як выдатна, што праект ”Ліст сябру“ падштурхнуў усіх да цікавых зносін паміж дзецьмі і актыўнага ўзаемадзеяння з установамі адукацыі вобласці!