Да акцыі “Пасадзі дрэва” далучыліся дашкольнікі

01.04.2024
У Лашанскім дзіцячым садзе закладзены яблыневы сад, у Хатлянскім дзіцячым садзе пасаджана алея туй. Зладжана і з натхненнем садзілі дрэўцы работнікі ўстаноў, выхаванцы і іх бацькі. У кожнага выхаванца з’явілася сваё дрэўца, а ў дарослых – радасць ад сумеснай працы.